18 студзеня 2020 году ў магілёўскім Палацы культуры вобласці фальклорны гурт «Варган» з Полацку прадставіў цікавую і насычаную канцэртную праграму. Выступ калектыву адбываўся ў выглядзе адукацыйнай і інтэрактыўнай творчай майстэрні “Жывая традыцыя“, і цягнуўся больш за чатыры гадзіны. Ініцыявала імпрэзу суполка аматараў беларускіх народных танцаў у Магілёве, а большую частку арганізацыйнай працы ўзяў на сябе Палац культуры. У першай частцы відэа - спевы і майстар-клас па танцах.
Hide player controls
Hide resume playing