Словы: Леанiд Краўчонак Музыка: Віталь Карпанаў Дом з разбітымі шыбамі Дом з разбітымі шыбамі На ўскрайку сяла. Лёс такі яму выданы, Больш жыцця тут няма. Рухам некалі поўніўся, Звонкім смехам дзяцей. Бачна, ім не запомніўся, Без яго ім прасцей. Няўжо ў свеце так магчыма, Каб людзі нішчылі свой род? Ад плачу мокрымі вачыма Вокны глядзяць на той гарод. Шкада, што апусцелі хаты, Сышлі яны ў небыццё, Як жа балючы нашы страты! Павінна доўжыцца жыццё.. Плот схіліўся аж да зямлі, Ён стаміўся чакаць. Моліць ветрык ён: Падымі! Хочацца пастаяць. Парасло тут усё быллём, Ні сцяжынкі наўкол. Не назваць дом ужо жыллём, Ў сэрцы сум і дакор. Няўжо ў свеце так магчыма, Каб людзі нішчылі свой род? Ад плачу мокрымі вачыма Вокны глядзяць на той гарод. Шкада, што апусцелі хаты, Сышлі яны ў небыццё, Як жа балючы нашы страты! Павінна доўжыцца жыццё. Няўжо ў свеце так магч
Hide player controls
Hide resume playing