У чарговай “апытанцы“ па новай Канстытуцыі дзяржаўная “Мінская праўда“ дала 4 фэйкі крыху больш чым за адну хвіліну. І гэта па тэме ЛГБТ – відаць, іншых актуальных пытанняў у Беларусі няма. Дарэчы, улады ганарацца, што захавалі ў Беларусі “традыцыйныя каштоўнасці“. І ў Канстытуцыю хочуць дапісаць нешта там пра саюз мужчыны і жанчыны. Толькі вось чаму ў Еўрасаюзе і ЗША, дзе “руйнуецца інстытут сям’і“, нараджальнасць вышэйшая?
Hide player controls
Hide resume playing