Чытае Кузнецова Лізавета 10“Б“ клас Жаночы клопат З маладых дзявочых гадоў слаўлю меч, паважаю кудзелю, зьмест з-пад сэрца вырваных слоў, народа жыцьцё і надзеі. Наша доля – кудзеля, лён, нітку віць зь недапрадзенай шпулі, вартаваць адвечны агонь – казкі, песьні забытай бабулі. Дом – адвечная доля жанчын, а ў час, для народа грозны, ў нас мужчыны ўздымалі мячы ў абароне краіны і гнёздаў. Ў кволых пальцах мяча не ўтрымаць, меч – для дужых мужчынскіх далоняў. Нараджаць нам, не забіваць, ўзгадаваўшым жыцьцё ў сваім лоне. Усё ж апора, мы брацьця, пры вас, ў цяжкой долі надзейная помач. Зьдзекі лёсу ня ўмеем стрываць, у бядзе здольны выстаяць поруч. Сэрцам мёртвым патрапім збудзіць, і агонь ажывіць ў папялішчах, і, як Лада, аддана любіць свае пушчы, свае гарадзішчы. Грознай лютасьці ведаем сеч і ў адчаі ля вас не застогнем. Калі з рук вашых выпадзе меч, мы падымем яго ў абароне. Нараджаць нам, не забіваць. Ў нас мужчыны дубы, мы – лозы. Ўсё ж гатовы мы львіцамі стаць, калі нішчаць зямлю нам і гнёзды.
Hide player controls
Hide resume playing