Павел Латушка каментуе затрыманне Рамана Пратасевіча. Лайнер Ryanair з Пратасевічам на борце выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, але развярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт “Менск“. Пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі, пілоты падалі аварыйны сігнал. Пра сітуацыю адразу паведамілі Лукашэнку, і той даў каманду: самалёт разварочваць і прымаць. Рамана Пратасевіча затрымалі спецслужбы Беларусі. 00:00 Ці будзе НАУ ціснуць на еўрапейскія краіны? 04:17 Адказ Гайдукевічу на яго рэпрэсіўныя заклікі 09:17 Прэзідэнт Літвы: “У пасадцы самалёта быў задзейнічаны КДБ Беларусі“ 10:41 Расейскі след у спецаперацыі па затрыманню Пратасевіча 14:14 Ці варта чакаць сур'ёзных крокаў ад дэмакратычных краінаў?
Hide player controls
Hide resume playing