Праграма 27-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сфарміравана на 90 працэнтаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка. Першыя білеты паступяць ў продаж ужо 23 лютага. На працягу трох дзён іх можна будзе набыць выключна ў віцебскіх касах. З 26 лютага квіткі стануць даступныя ў Інтэрнэце і ў білетных аператараў ва ўсім свеце. На першым этапе рэалізацыі ў продаж паступяць квіткі на канцэрты на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы – Летнім Амфітэатры. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing