Простыя рэцэпты напояў, якія пілі яшчэ нашыя продкі: квас, узвар, вяршковы напой. 💢 КВАС з чорнага хлеба Пачалі рабіць квас вельмі даўно: з крыніц вядома, што першы раз квас узгадваецца ў Х стагоддзі, а рэцэптаў гэтага напою існуе вялікае мноства. Квас рабілі з крупаў і ягадаў, але самы папулярны быў і застаецца квас хлебны. Чорны хлеб нарэзаць невялікімі кавалачкамі і падсушыць у духоўцы цягам 15–20 хвілін пры тэмпературы 160 градусаў. Сушыць можна і на падаконні, але на гэта сыдзе некалькі дзён. сухары з чорнага хлеба 100 г вада 1,5 л мёд 75 г сухія дрожджы 3 г ☝️ Пасля кіпення сухароў даць настаяцца 6 гадзін. Дрожджы лепш дадаваць у вадкасць тэмпературай каля 30 градусаў, пры высокай тэмпературы яны не спрацуюць. Добра вымешаць і пакінуць у цяпле — напой павінен саспець праз двое сутак. 💢 УЗВАР з чарэшні з мятай Нашыя продкі здаўна летам сябе цешылі ўзварамі не толькі і з садавіны, а яшчэ і з раслінаў: рамонак, ліпа, кроп і шмат што іншае наталяла смагу стагоддзі таму. вада 1 л чарэшня (могуць быць вішня ці слівы) 200 г цукар па смаку 4-5 лісткоў свежай мяты 💢 Клубнічна-ВЯРШКОВЫ НАПОЙ Такі аналаг сучаснага малочнага кактэйлю быў папулярны сярод заможнай шляхты і магнатаў, нават летам у іх мог быць лёд! Яго нарыхтоўвалі ўзімку і захоўвалі ў адмысловых сутарэннях, пабудова якіх каштавала велізарных грошай. клубніцы (можна вішню, маліну, чарніцы ці парэчку) 150 г вяршкі 200 г Музыка: Стары Ольса [club24886266|@stary_olsa] #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉Гатуем з «Будзьма»! (рэцэпты)
Hide player controls
Hide resume playing