Верш Ніла Гілевіча «Я — беларус» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з вёскі Мышкавічы Максім Бандарэнка, 5 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Ніл Гілевіч «Я — беларус» Я — беларус, я нарадзiўся На гэтай казачнай зямлi, Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх Адвеку прашчуры жылi. Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае iмя: Аб добрай славе Беларусi У свеце знаюць нездарма! Я — беларус, i я шчаслiвы, Што мацi мову мне дала, Што родных песень пералiвы I зблiзку чую, i здал
Hide player controls
Hide resume playing