23 жніўня запрашаем на FEST разам адсвяткаваць пяцігоддзе крамы. Свята пройдзе ў папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45). У праграме: — выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki, — прэзентацыя Марыяй Ермаковай, удзельніцай беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», песні «Вятры», — прэзентацыя новай калекцыі цішотак, — конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, — фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай. Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін. Пачатак а . Уваход вольны. Падрабязнасці тут:
Hide player controls
Hide resume playing