Пасьля сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам Лукашэнка паехаў зьбіраць кавуны на ўласнай дзялянцы. У кадар відэакамэраў разам з кіраўніком Беларусі трапілі дзяўчаты са службы дзелавога пратаколу і прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант. У мінулыя гады разам з Лукашэнкам зьбіралі ўраджай яго малодшы сын Мікалай і набліжаныя да кіраўніка Беларусі чыноўнікі, спартоўцы і бізнэсмэны. Радыё Свабода
Hide player controls
Hide resume playing