Аркестр Аляксандра Ліпніцкага - “Лявоніха” Сябры! Вашай увазе - «Лявонiха» у выкананнi нашага Аркестра. З пачуццём нейкай сваёй асабiстай гiсторыi, свайго Роду, сваёй Зямлi🌾 ⠀ Прысвячаецца: ⠀ - майму прадзеду Антону Лiпнiцкаму, выдатнаму музыку-цымбалiсту тэатра Уладзiслава Галубка. Антон Карлавiч Лiпнiцкi (прыкл. 1870-80х гг.н.) граў на цымбалах у трупе тэатра першага Народнага Артыста БССР - Уладзiслава Галубка (стварэнне тэатру - ў 1920 г.) , але ж таксама сам вырабляў iнструменты. Цікава, што на скрыпцы (адна са скрыпак) ў тэатры граў Міхаіл Лучанок, бацька Ігара Лучанка. Гэта быў перасовачны тэатр - яны вандравалі са спектаклямі па ўсей Беларусі. ⠀ - майму стрыечнаму дзеду Ўладзiмiру Прасянцову (родны брат маёй бабулi, наш «дядя, дядька Володя»), выканаўцы на бубне, баяне - мой настаўнiк па традыцыям музыкi беларускага вяселля (адзiнае сапраўднае вясковае вяселле у маiм дзяцiнстве - гэта проста 💫цудны цуд💫 ды неверагодныя уражаннi); ⠀ - маёй роднай Бабуле Зiнаiдзе Бабыльковай, якая ездзiла з канцэртамi па Беларусi некалькi разоў у складзе iх фальклорнага вакальнага трыо, што з вёскi «Прыпёчына», яны прыгожа спявалі народныя песні, у прыгожым нацыянальным адзенні, рушнікі, традыцыі, жыцце... ⠀ - ды маёй роднай «дзяреунi «Прыпёчына» ⠀ #Лявоніха #АркестрЛіпніцкага #Беларусь #Мінск #Минск #Belarus #Minsk #MinskEvent #EventMinsk #LipnitskyShowOrchestra #ОркестрЛипницкого #АнтонЛипницкий #цымбалы #ВладиславГолубок #ЗинаидаБабылькова #ВладимирПросенцов #LipnitskyOrchestra #music #drums #bass #guitar #piano #trumpet #trombone #saxophone #graffitipub #pubgraffiti #accordion #аккордеон #ВладимирФедорук
Hide player controls
Hide resume playing