- Купальская Ноч у Ракаве Купалле - адно з самых містычных язычніцкіх святаў старажытнай Беларусі. У купальскую ноч шукаюць папараць-кветку, скачуць цераз вогнішчы, водзяць карагоды, клічуць сонейка, дзяўчаты плятуць вянкі. Традыцыйна Купалле святкуецца на старым замчышчы ў Ракаве. Удзельнікі абралі Купалінку, прайшліся па вуліцах мястэчка з музыкай і песнямі, дабраліся да пляцоўкі святкавання, дзе і запалілі вогнішча. Святкавалі да самай раніцы - пакуль не пайшлі сустракаць сонейка. #купалье #купалле #купальскаяночь #купальскаяноч #раков #беларусь #belarus #тутбай #тут #tutby #tut
Hide player controls
Hide resume playing