Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката... Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні - асла, а малодшаму дастаўся кот. Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс. Але Кот яму адказаў такім разважным і сур'ёзным голасам: - Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты - каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца... Сёння, 9 снежня, сустракаем увечары сусветна вядомага КАТА Ў БОТАХ. Як заўсёды ў 19:30! Гэтым разам Маляваныч адкрывае Каляднае акенца ў Францыю і чытае казку Шарля Перо. Малюнкі Андруся Такінданга. Падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CU
Hide player controls
Hide resume playing