Музыкі метал-руху Беларусі з'ядналіся, каб 26 красавіка зладзіць дабрачынную акцыю — анлайн-фестываль у падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць пра ахвяр Чарнобыля. Якую падтрымку медыкам хочуць аказаць музыканты з дапамогай анлайн-канцэрта? Хто бярэ удзел у імпрэзе? Чаму важна цяпер падтрымаць медыкаў і ці не бяруць беларусы на сябе вырашэнне тых задач, вырашаць якія мусіць дзяржава? Адказвае арганізатар анлайн-канцэрта “Metal Fest COVID-19“ лідар гурта ZNICH Алесь Таболіч.
Hide player controls
Hide resume playing