27 траўня ў СІЗА № 3 Гомля адбылося спатканьне кансультанта Радыё Свабода, палітвязьня Ігара Лосіка зь яго жонкай Дар’яй. «На разьвітаньне ён мне сказаў: Я ня ведаю, як мне вяртацца ў камэру. А я не хацела сыходзіць з СІЗА». Гэта першая іх сустрэча з моманту арышту Ігара 25 чэрвеня 2020 году. Яна працягвалася дзьве гадзіны.
Hide player controls
Hide resume playing