Маляўнічае мястэчка «Трафімава крыніца», якое знаходзіцца недалёка ад аграгарадка Александрыя, ведаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і бліжэйшых населеных пунктаў, і нават Віцебскай вобласці. Многія любяць прыязджаць сюды, для таго, каб акунуцца ў ледзяную купель, а іншыя, каб набраць смачнай крынічнай вады. На мінулым тыдні быў завершаны першы этап рэканструкцыі гэтай крыніцы, а таксама напярэдадні свята Вадохрышча быў здзейснены чын Вялікага асвячэння вод.
Hide player controls
Hide resume playing