Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына; * Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. Жыве зь ім дум маіх сям'я І сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
Hide player controls
Hide resume playing