Па-беларуску разумее кожны беларус, праўда? Але ці кожны ведае, што па-беларуску можна пісаць не толькі кірыліцаю, але і яшчэ двума іншымі алфавітамі? І гэта не прыдумка сучасных філолагаў, а шматгадовая традыцыя. Паглядзіце чарговае відэа праекту “Хто ты гэткі?“, каб даведацца цікавыя факты пра беларускую мову і пераканацца, што беларусам няма чаго саромецца, а нават наадварот, варта ганарыцца роднаю моваю. “Хто ты гэткі?“ – праект каналу “Белсат“, прысвечаны беларускім нацыянальным сімвалам.
Hide player controls
Hide resume playing