«Калі мы цябе праз пяць хвілінаў знойдзем – маліся» Аляксей Завадскі пайшоў на выбары назіральнікам і, зафіксаваўшы колькі парушэнняў, з некалькімі калегамі рушыў у тэрытарыяльную камісію Савецкага раёну Менску. З ганку адміністрацыі іх забрала міліцыя: схапілі, каго паспелі. Аляксей быў агаломшаны, казаў ім, што падае скаргу, але сілавікам было ўсё адно. Працягваем наш праект #мнеяшчэпашанцавала: распавядаем пра пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.
Hide player controls
Hide resume playing