Myvideo

Guest

Login

Relikt - Туман у мора (Official Video)

Uploaded By: Myvideo
5,108 views
0
0 votes
0

Беларускі гурт Relikt выпусціў музычнае відэа да кампазіцыі “Туман у мора” з альбома “Дрэва жыцця”. “Сюжэт роліка пра дзяўчыну-спартоўку, якую прэсуе, аб’юзіць і харасіць азвярэлы трэнер, робіць незвычайны паварот, калі ахвяра, перанесшыся ў свет прыроды і адчушы сілы, што жывілі беларусаў спрадвеку, перамагае страх і рашуча адказвае агрэсару, - распавядае аўтар сцэнару і рэжысёр кліпа Кірыла Чычэліс. На яго думку, у аснове ўвасобленага на экране канфлікту ляжыць не што інае, як адвечная барацьба дабра са злом, жыцця са смерцю. “Зрэшты, узвязку з апошнімі падзеямі ў нашай краіне відэа здабыла новыя сэнсы”, - дадае лідар Relikt барабаншчык Аляксандр Дземідзенка. “Туман у мора” - ужо другая сумесная праца музыкаў і рэжысёра: нядаўна Relikt запісалі абноўленую версію хіта “Прыйдзе іх дзень” класікаў беларускага рока гурта “Бонда”, а Кірыла Чычэліс аздобіў яе відэашэрагам, у якім распавёў гісторыю беларусаў, што выступалі і працягваюць выступаць на абарону праўды, гонару і чалавечай годнасці.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later