11 траўня, за 51 адзін дзень да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, мінскі стадыён “Дынама” правераць на гатоўнасць прымаць буйныя спартыўныя мерапрыемствы. Спосаб праверкі выбралі досыць арыгінальны — з дапамогай гуртоў “ЛЯПИС-98”, “J:МОРС”, “Каста” і Святланы Лабады. На BRIGHT FESTIVAL арганізатары плануюць сабраць не менш за дваццаць тысяч наведвальнікаў. Хто прапанаваў такі арыгінальны спосаб праверкі гатоўнасці стадыёна і ці не папсуюць яго яшчэ да пачатку Еўрапейскіх гульняў? Зыходзячы з якіх крытэрыяў выбіралі выступоўцаў? Ці стане BRIGHT FESTIVAL на “Дынама” традыцыйным? Колькі каштуе гэтае мерапрыемства? Ці гатовыя людзі плаціць за квіток на такі фестываль і колькі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць арганізатары BRIGHT FESTIVAL Руслан Старыкоўскі і Аляксандр Косач.
Hide player controls
Hide resume playing