29 верасня знанаму айчыннаму музычнаму крытыку, пісьменніку і паэту Вітаўту Мартыненку споўнілася б 60 гадоў. Чалавеку, які шмат зрабіў для папулярызацыі, падтрымкі і развіцця беларускамоўнай музыкі і культуры. З гэтай нагоды ў дзень народзінаў Вітаўта Мартыненкі сябры і калегі ладзяць канцэрт яго памяці. У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у палацы культуры імя Шарко. Чым адметны Вітаўт Мартыненка і яго ўнёсак у беларускую музычную крытыку? Ці здолелі айчынныя музыканты скарыстацца тымі магчымасцямі, якія Вітаўт як журналіст ім адкрываў? Ці толькі сваёй крытыкай быў адметны Мартыненка?
Hide player controls
Hide resume playing