На вашых магілах мы справім вясельле І душы зальём старадаўнім віном. Успомнім, Як дні нашы ў нетры ляцелі, Каб больш не вярнуцца ніколі ізноў. Мы ў майскія ночы паплачам над вамі, Раскажам вам вашы Пачуцьці І сны, Як сэрца квітнее зарой і агнямі, Як граюць жаданьні на струнах вясны. А ў доўгія ночы зімовых ігрышчаў, Пад дальнія скрыпкі начных палазоў Раскажам, Як вецер бязьлітасна сьвішча, Цярушачы ў полі зьмярцьвелы свой боль… Там хвойка ўпала з надломаным крыкам. Там сьвежай крывёй пралілася зара. На захад узьняў хтось марозныя пікі І кліча ў бойку ўзбураны край. Мы вучымся жыць. Мы ствараем законы. Мы марым аб дальняй нязнанай красе. У бойку ідзём, Паміраем з праклёнам, І сьмерць нам вянкі на магілы нясе. А можа быць, такжа Праз слоту нядолі Мы пойдзем, Памром І ня вернемся зноў. Хтось будзе на нашых магілах вясной Сьпяваць з захапленьнем пра шчасьце І волю! (1930)
Hide player controls
Hide resume playing