Усё будзе #WOOOOW! У Беларусі дадзены старт дзявочай футбольнай лізе U-13. На тэрыторыі культурнай прасторы «ОК16» адбылася прэзентацыя унікальнага для Беларусі спартыўнага праекту. Упершыню на тэрыторыі краіны пачынае дзейнасць футбольная ліга для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год. Каранямі ідэя зыходзіць у 2017 год, калі FIFA звярнулася да АБФФ з ініцыятывай аб аказанні дапамогі ў развіцці жаночага футбола ў краіне. Бо у Беларусі на той час існавалі толькі нацыянальнае і моладзевае першынства. Спаборніцтвы ж для маленькіх футбалістак праводзіліся нерэгулярна і не ў буйной колькасці. Пасля дыскусій спецыялісты прыйшлі да ідэі стварэння рэспубліканскага турніра па футболе сярод дзяўчынак у катэгорыі U-13.
Hide player controls
Hide resume playing