6 жніўня мы сьвяткуем унікальны юбілей у гісторыі Беларусі — 500 год беларускай Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам! Значнасьць гэтай падзеі для лёсу нашай краіны складана пераацаніць. Пэўныя пастановы з Бібліі ўвайшлі ў заканадаўства нашай дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным так і ў эканамічным пляне. Запрашаем вас 6 жніўня ўсёй сям’ёй адсьвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцьця нашай краіны!
Hide player controls
Hide resume playing