Myvideo

Guest

Login

Как разрушают ИТ в Беларуси

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Да 2020 г. Беларусь называлі ІТ-краінай. Беларускія стартапы і кампаніі з беларускімі каранямі былі вядомымі на ўвесь свет, а адмысловае беларускае заканадаўства ў галіне ІТ-сферы спрыяла росту беларускай эканомікі. За некалькі год такіх эканамічных умоў у свеце загаварылі пра ІТ-Беларусь, яе высокі чалавечы патэнцыял і сістэму адукацыі ІТ-спецыялістаў. У ІТ-сферы краіны працавала каля 70 000 чалавек, якія праз высокую маржынальсць галіны забяспечвалі істотны рост валавага ўнутранага прадукту Беларусі. Дзякуючы высокім заробкам ІТ-спецыялістаў у сталіцы назіраўся рост сярэдняга заробка і развіццё сферы абслугоўвання. Аднак, асабістыя амбіцыі Аляксандра Лукашэнкі, фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 г., рэпрэсіі ў дачыненні да мірных пратэстуючых адабралі ў Беларусі права называцца ІТ-краінай і быць прыкладам у лічбавым развіцці ў рэгіёне Усходняй Еўропы. Пасля няўдалай спробы дэмакратычнай рэвалюцыі 2020 г., пачатку руска-украінскай вайны і ўвядзенні краінамі захаду санкцый міжнародныя і беларускія ІТ-кампаніі пачалі сыходзіць з Беларусі і рэлацыраваць сваіх спецыялістаў. Беларусь згубіла рэпутацыю бяспечнай краіны, стала дзяржавай, дзе не працуюць законы і з якой не жадаюць мець нічога агульнага еўрапейскія і міжнародныя кампаніі. Праз высокі ўзровень таксічнасці спынены шматлікія праекты, а таксама зачынены прадстаўніцтвы міжнародных ІТ-кампаній у Мінску. Толькі з 2022 г. з Беларусі выехала больш за 17 тысяч “айцішнікаў”, а доля ІТ-сектара ў ВУП Беларусі скарацілася з 5.7 да 4.7%. Сярэдні заробак у Мінску скараціўся на 10%, а некаторыя сферы сталічнага сэрвісу пачалі стагніраваць. Пасля рэлакацыі ў Літву кампаніі з беларускімі каранямі EPAM і Wargamіng занялі першае і другое месца па памерах сплачаных імі падаткаў у ІТ-сектары Літвы.  Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады спыніць разбурэнне беларускага ІТ-сектара, вярнуць жыццё краіны ў адпаведнасць з законам, вызваліць усіх палітвязняў, а таксама спыніць практыку палітычнага запужвання і пераследу грамадзян. Беларусь – гэта краіна, дзе людзі мысляць больш прагрэсіўна, чым улада і ўчорашнім падыходам у жыцці ўжо няма месца. Не вайне! Не рэпрэсіям! Не дыктатуры! #беларусь #bsdp #невайне

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later