Оперны спявак Дзмітрый Шабеця - пра новы праект “Беларускія прэм’еры“, пра оперу, аперэту і мюзікл, пра новыя ролі і - тэатр, які не магчыма не любіць. У інтэрв’ю на Першым канале Беларускага радыё. Вядучая - Таццяна Якушава. Пачуць маладога саліста оперы на сцэне Вялікага можна ў хуткім часе - 21 красавіка ў ролі Вадэмона (опера П.Чайкоўскага “Іаланта“), 26 красавіка - у ролі Самсона (опера К. Сен-Санса “Самсон і Даліла“).
Hide player controls
Hide resume playing