Myvideo

Guest

Login

Сюжэт АНТ з каментаром ініцыятывы Чысты Слуцк

Uploaded By: Myvideo
530 views
0
0 votes
0

❗Усе чулі гісторыю пра нападзенні на свойскіх жывёлаў зграі дзікіх сабакаў на Случчыне. Тэлеканал АНТ узяў з гэтай нагоды нават каментар у актывісткі ініцыятывы [club148952019|“Чысты Слуцк“]. Ёсць што сказаць у дадатак да гэтага і ў каардынатара ініцыятывы [id7507624|Віталя Амяльковіча]. «Прынцыповая пазіцыя ў тым, што мы збіралі подпісы не за забарону адстрэлаў (у выключных выпадках, пэўна, яны непазбежныя), а за стварэнне прытулку, таму што калі гэта сістэма нармальна працуе: прытулак, стырылізацыя - бадзяжных жывёлаў фактычна няма», - адзначыў Віталь Амяльковіч. Па яго словах, адстрэлы пры гэтым могуць быць крайняй, вымушанай мерай, рашэнне аб якой прымаецца індывідуальна ў кожным асобным выпадку. «Калі зграя бадзяжных сабакаў нападае на свойскіх жывёлаў – гэта, натуральна, ненармальна», - падкрэсліў Амяльковіч. Актывіст нагадаў, што адказнасць за такую сітуацыю ў любым выпадку нясуць людзі: менавіта іх дзеянні прывялі да стварэння гэтай зграі, а самі жывёлы не вінаватыя.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later