Прывітанне, сябры! З вамі праект “Гісторыя без межаў” і я, Лявон Казакоў. Нарачанскі край працягвае раскрываць перад намі свае сакрэты, і сёння на чарзе вёска Засвір. Яе назва наўпрост звязаная з возерам Свір, якое побач знаходзіцца. Гэта і не самае вялікае возера ў Беларусі, але дакладна адно з самых доўгіх – яго даўжыня ажно 14 кіламетраў. Ну а непадалёку ад яго паўночнай часткі і раскінулася вёска Засвір. Сёння мы пагаворым пра гісторыю гэтага населенага пункта, пра яго галоўныя архітэктурныя адметнасці – рэшткі кармеліцкага кляштара і Касцёл святой Троіцы, выкананы ў дастаткова рэдкім стылі – сармацкае барока, пра славутага беларускага паэта пачатку ХХ-га стагоддзя Казіміра Сваяка, які быў ксяндзом у гэтым касцёле, а таксама вы даведаецеся адкуль жа пайшла сармацкая мода ў беларускай шляхты і чаму манахаў-кармелітаў у народзе клікалі сарокамі. Пра ўсё гэта ды не толькі ў бліжэйшыя некалькі хвілін. Заставайцеся разам з намі. У розныя часы вёска Засвір належала розным уладальнікам, але, самымі вядом
Hide player controls
Hide resume playing