Сёння каманда нашага праекта накіравалася ажно на 170 кіламетраў на поўнач ад беларускай сталіцы ў Глыбокае. Увогуле, беларускі горад Глыбокае ужо даўно трывала ўваходзіць у мой асабісты топ беларускіх населеных пунктаў.Сённяшнюю глыбоцкую вандроўку мы ўмоўна падзелім на дзьве часткі. І распачаць нашую сённяшнюю вандроўку мне хацелася з гэтага самага месца – Алеі славутых землякоў, на якой усталяваныя помнікі тым славутым асобам, якія нарадзіліся ў гэтым горадзе. Што ж, жыхарам Глыбокага папраўдзе ёсць кім ганарыцца. Вацлаў Ластоўскі, Язэп Драздовіч, Ігнат Буйніцкі, нават славуты авіяканструктар Павел Сухі і Эліязар Бен-Іегуда, які займаўся адраджэннем іўрыта – гэта далёка не поўны пералік славутых людзей, якія паходзяць з гэтага горада. Статус горада Глыбокае набыло толькі ў студзені 1940-га года, а дагэтуль мела статус мястэчка, праўда вельмі багатага і паспяховага, бо тут перакрыжоўвалася некалькі гандлёвых шляхоў, якія вялі на Вільню, Полацк, Смаленск ды іншыя гарады. Так што населены пункт на гэтым месц
Hide player controls
Hide resume playing