На трасе Мінск - Магілёў недалёка ад горада Беразіно ратавальнікі тушылі франтальны пагрузчык. Вадзіцель ціхахода паспеў спыніцца на абочыне і пакінуць транспартны сродак, які агарнула полымя. Ноччу ліквідавалі ўзгаранне машыны і ў сталіцы на Асаналіева, загарэўся маторны адсек. Ад пажару пашкоджанні атрымалі яшчэ дзве машыны. Паводле папярэдніх звестак, прычына - кароткае замыканне электраправодкі. Аналагічныя няспраўнасці маглі стаць прычынай пажару і на вуліцы Панчанкі, там загарэўся легкавы аўтамабіль.
Hide player controls
Hide resume playing