На пачатку сьнежня ў беларускім хабе ў Кіеве прайшоў паказ пратэставай калекцыі вопраткі «Я МЫ 97». У стварэньні мадэляў паўдзельнічалі жанчыны, якія пакінулі Беларусь, ратуючыся ад палітычнага перасьледу. Аўтарка праекту Ала Марціновіч — з Гомля. Некалькі разоў яе затрымлівалі за адміністраваньне дваровых чатаў, яна сядзела на сутках. Пасьля таго як зьявілася верагоднасьць крымінальнай справы, выехала ва Ўкраіну.
Hide player controls
Hide resume playing