Два гады таму ў краіне пачаліся небывалыя ў маштабах пратэсты. Роўна два гады таму беларускі дыктатар пацярпеў паразу на прэзідэнцкіх выбарах. Тады кіроўная хунта сфальсіфікавала вынікі галасавання. У адказ на гэта па ўсёй краіне пачаліся маштабныя пратэсты, нагадвае тэлеграм-канал “Баста!“. Гэта быў паваротны момант беларускай гісторыі. Мы выйшлі на шматтысячныя акцыі ва ўсіх гарадах Беларусі і запатрабавалі справядлівасці. Менавіта тады большасць беларусаў усвядомілі сябе як нацыю, выйшлі пад сапраўднымі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і бясстрашна прадаўжалі выходзіць на акцыі за свабоду Беларусі. Сайт Charter97 публікуе самыя яскравыя фота і відэа масавых пратэстаў 2020 года.
Hide player controls
Hide resume playing