Трудна, нудна на сэрдуньку, Як вечар падходзiць, Што мой мілы, што мой мiленькi Да другой уходзiць. Прыйшоў мілы з вечарынак, Стаў ножык вастрыцi. Жонка ў мужа пытаецца: – Што будзеш рабіцi? – Не пытай мяне, жана мая, Што буду рабіцi, Засталось табе, жана мая, Адну хвiлiну жыцi. – Не рэж, не рэж, мой мілы, Хоць эту мінутку. Пазволь, пазволь падгадавацi Малую Анютку. - Будзе жонка новая Дачку гадавацi, Як я буду на рэчуньке Ножык абмывацi. – Пахавайце яе быстра, Хоць за две гадзінкі, А я буду з другой гуляцi, Бо я маладзенькі. – Пахавайце мяне быстра, Хоць за две гадзінкі, Няхай муж мой з другой гуляе, Бо ён маладзенькі. – Пахавайце яе быстра, Хоць за две гадзінкі, А я буду з другой гуляцi, Бо я маладзенькі. – Пахавайце яго быстра, Хоць за две гадзінкі, Ён не будзе з другой гуляцi, Хоць i маладзенькі. Запісана ў в. Завельцы Астравецкага раѐна ад Я. С. Ступенька (1921 г. н.) Апрацавана Нокт
Hide player controls
Hide resume playing