Сёння Святлана Ціханоўская віншуе з Раством ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае свята 25 снежня. Ціханоўская: «Прыміце мае сардэчныя віншаванні са святам. Раство – гэта дзень міру і радасці. Сёння ў сэрцах хрысціян гучаць словы, якімі анёлы абвясцілі віфлеемскім пастухам аб Нараджэнні Збаўцы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» На нашай роднай беларускай зямлі супакою зараз няма. Злачынны рэжым аб’явіў уласнаму народу вайну без правілаў. Невінаватых саджаюць у турмы. Грамадства спрабуюць напоўніць нянавісцю і страхам. Але гісторыя Раства кажа нам, што надзею забіць нельга – нават калі гэта хоча зрабіць тыран. Ірад можа пераконваць сваіх памагатых, што ён усемагутны, – але насамрэч ен асуджаны на паразу. Я веру: мы абавязкова вернем спакой у Беларусь. Мы адновім яго на самай трывалай аснове – на падмурку праўды і справядлівасці, павагі да правоў і годнасці кожнага чалавека.
Hide player controls
Hide resume playing