Ужо 72 гады аддзяляюць нас ад Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на гэта, памяць аб подзвігу савецкага народа жыве ў сэрцах ветэранаў і іх нашчадкаў. І штогод напярэдадні дня Вялікай Перамогі праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Не застаюцца ў баку і навучальныя ўстановы, дзе арганізоўваюцца класныя гадзіны, святочныя лінейкі і канцэрты. Адзін з іх адбыўся ў гэтую сераду на базе сярэдняй школы №1 г.Шклова.
Hide player controls
Hide resume playing