Увечары 14-га студзеня доктар-неўролаг Руслан Бадамшын вяртаўся дадому з аптэкі на вуліцы Нікіфарава ў Мінску, калі на яго наляцелі невядомыя ў масках. Руслана абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, і знакаміты суддзя Трусевіч прызначыў доктару 15 сутак арышту. Але праз тое, што Руслан апынуўся хворым на каранавірус на момант затрымання, адтэрмінаваў “суткі” на месяц. Пра рэакцыю на такую неімаверную чалавечнасць суддзі, чацвёртае затрыманне (так, дагэтуль Бадамшын ужо пабываў у ізалятарах у Жодзіна і Баранавічах) і веру ў перамогу гаворым у 13:00.
Hide player controls
Hide resume playing