Бубнач гурту Re1ikt Аляксандар Дземідзенка прэзэнтаваў кампазыцыю “Наша гісторыя”, у якой моваю музыкі распавёў пра самыя значныя падзеі зь гісторыі Беларусі. Музыка з дапамогай складаных рытмаў і незвычайных мэлёдый прапануе слухачу прайсьці шляхам стагодзьдзяў ад часоў Полацкага княства да нашых дзён. “Трэк выйшаў такім, якімі, як мне падаецца, былі падзеі беларускай мінуўшчыны: эклектычным ды поўным кантрастаў, — распавядае музыка. — Лёгкія кавалкі раптоўна пераходзяць у інтэнсіўныя і напружаныя, зьмяняюць адзін аднаго нестандартныя памеры”, – кажа аўтар. На думку музыкі, людзі, якія граюць на ўдарных, часта застаюцца ў ценю калег па сцэне. Таму Аляксандар вырашыў прадэманстраваць, што на мове бубнаў можна пабудаваць разгорнуты наратыў. Відэа прымеркаванае да дня бубнача, якое ў Беларусі і суседніх краінах адзначаецца 11 лістапада, а ў Амэрыцы – 15 лістапада.
Hide player controls
Hide resume playing