На грамадскае абмеркаванне вынесены Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. З 4 да 16 верасня ў гараджан ёсць магчымасць выказацца і паўплываць на змест гэтага закона. Закона, які шмат гадоў будзе вызначаць правілы і механізмы гарадскога развіцця і будаўніцтва. Ці рэальна звычайным гараджанам паўплываць на змест кодэкса? Навошта гэтым займацца людзям, далёкім і ад заканадаўчай, і ад будаўнічай дзейнасці? Што мы губляем, калі не выкажамся? Што сёння не так з “правіламі і механізмамі” гарадскога развіцця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа каардынатар таварыства “Горад для гараджан“ Дзяніс Кобрусеў.
Hide player controls
Hide resume playing