Мінгарвыканкам задаволіў заяўку арганізатараў святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай рэспублікі ― яно пройдзе ў фармаце мітынгу і канцэрта на пляцоўцы ля Опернага тэатра. У якасці месца для святочнага рок-канцэрта гэта пляцоўка выкарыстоўвалася толькі аднойчы ― 8 верасня 1993 года там адзначалі Дзень вайсковай славы. Ці адпавядае канцэрт на Дзень Волі самой ідэі гэтага свята? Якія плюсы і мінусы ў святкаванні ў такім фармаце? Чаму ўлады раптам пагадзіліся на мітынг у цэнтры горада (такога не здаралася ўжо з 15 гадоў)? Ці гарантуе наяўнасць дазволу таго, што падчас канцэрта не будзе “адключанае святло”? І ці не трапяць музыкі-удзельнікі ў новыя чорныя спісы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць музыкант, лідар гурта “žygimont VAZA” Сяргей “Скрыпа” Скрыпнічэнка, лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, блогер Стась Карпаў, канцэртны адміністратар Алесь Снег.
Hide player controls
Hide resume playing