“Крок і позірк“ - выставачны праект Сяргея Чарціліна, які ён прадставіў у арт-прасторы “Талстога, 7“. У межах праекта мастак паказвае свае работы з серыі “Праз вакно“, напісаныя ў перыяд з 2016 па 2022 год, а таксама работы свайго сябра, мастака, які толькі пачынае свой творчы шлях, - Аляксандра Авечкіна. У відэа Сяргей Чарцілін расказаў пра стварэнне серыі работ “Праз вакно“, ажыццяўленне праекта “Крок і позірк“, пра станаўленне як мастака Аляксандра Авечкіна, правёў невялічкую экскурсію па сваёй выставе.
Hide player controls
Hide resume playing