Перамовы ў Сочы наконт паставак і кошту расійскай нафты для Беларусі скончыліся безвынікова. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раз'ехаліся, так ні да чога і не дамовіўшыся. Як паўплывае “нафтавая спрэчка“ на стасункі паміж Беларуссю і Расіяй? Ці варта чакаць, што Беларусь зменіць свае знешнепалітычныя прыярытэты з усходніх на заходнія? Ці скарыстаецца Захад беларуска-расійскімі энергетычнымі “непаразуменнямі“? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі“ Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог“ Дзяніс Мельянцоў.
Hide player controls
Hide resume playing