Стэфан Баторы - адзін з найбольш вядомых і выдатных уладароў Рэчы Паспалітай. Менавіта ў яго часы быў заснаваны Віленскі Універсітэт і быў вернуты Полацк, захоплены раней маскоўскімі войскамі. Варта заўважыць, што ў часы Баторыя Горадня стала неафіцыйна сталіцай магутнай дзяржавы. Менавіта тут уладар хацеў быць пахаваны, аднак месцам апошняга спачынку Стэфана Баторыя стала каралеўская кафедра на Вавелі ў Кракаве.
Hide player controls
Hide resume playing