У аграгарадку Маісееўка, што ў Гомельскай вобласці, Акцябрскага раёна, на просьбу працоўных ААТ “Маісееўка“ прайшло абмеркаванне мэтазгоднасці наяўнасці выконваючага абавязкаў кіраўніка гаспадаркі Аляксандра Фурса. Людзі ў эмацыйнай форме выказалі сваю незадаволенасць маладому прызначэнцу. Старшыня Акцябрскага райвыканкама Андрэй Бараноўскі ў сваю чаргу падкрэсліў, што вельмі рады такому фармату зносін з людзьмі, і што гатовы пайсці насустрач работнікам прадпрыемства. У дадзеным аграгарадку дрэнная якасць сувязі, таму пазней на канале з'явіцца Відэа з дублюючай камеры.
Hide player controls
Hide resume playing