Нам здаўна расказваюць пра тое, што спорт і спартсмены ў Беларусі — па-за палітыкай. Але сітуацыя з Крысцінай Ціманоўскай дэманструе: нават калі спартсмены і хацелі б быць па-за палітыкай, іх туды наўмысна зацягваюць. Дастаткова пакрытыкаваць спартовае кіраўніцтва за невыкананне сваіх абавязкаў перад спартсменамі, як такі крытык становіцца “здраднікам” і “непатрыётам”. Ці магчыма заставацца па-за палітыкай сёння? Як падзел на “здраднікаў” і “патрыётаў” уплывае на спартовую супольнасць Беларусі? Які лёс чакае спорт у таталітарнай краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна.
Hide player controls
Hide resume playing