🔶 Фуры зь Беларусі ў чарзе на выезд з Эўразьвязу | Фуры из Беларуси в очереди на выезд из Евросовка Да 16 красавіка ўсе грузавікі зь беларускімі і маскавіцкімі нумарамі павінны пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу. У апошні дзень перад анансаванай датай абавязковага выезду перад памежным пунктам у Медніках (Каменны Лог зь беларускага боку. – РС) назьбіралася каля 1000 грузавікоў. Чарга фураў пачынаецца задоўга да накапляльніка, прыкладна за 15 км ад самой мяжы. Як расказалі Свабодзе кіроўцы ў чарзе, да анансаванай даты 16 красавіка яны дакладна не пасьпеюць вярнуцца ў Беларусь. Пакуль ніхто ня ведае, што гэта будзе азначаць для перавозьнікаў. Кіроўцы перакананыя, што бяз працы не застануцца і пасьля забароны на ўезд у Эўразьвяз, прычынай санкцыяў называюць “падзеі ва Ўкраіне” і выказваюць упэўненасьць, што ўсе абмежаваньні будуць неўзабаве зьнятыя.
Hide player controls
Hide resume playing