У прасторы «ЦЭХ» адбылася творчая сустрэча з Яўгеніяй Ціманавай, аўтаркай навукова-папулярнага відэаблога «Всё как у зверей». Лекцыя «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму» сабрала поўную залю. Падчас лекцыі Яўгенія простымі словамі распавяла пра біялагічныя вытокі нашай любові да аб’яднання ў кланы, тусоўкі і групіроўкі, пра тое, як фрырайдары спрыяюць дэградацыі грамадства і як, маніпулюючы нашымі інстынктамі, можна гуляць у звышрэалістычны Warcraft. І ўсё гэта – на прыкладах з жывёльнага свету. Аддзел генетычных распрацовак медыялабараторыі 34mag раіць праглядзець наступнае відэа ад дошчачкі да дошчачкі. Facebook Вконтакте Instagram Twitter
Hide player controls
Hide resume playing