Атрымалася аднавіць амаль усю інфармацыю са зламанага 10 гадоў таму цвёрдага дыска. Адна з самых каштоўных там рэчаў - відэа, якое зняў на мабільны ў 2007 годзе. Я прыехаў на пару дзён у вёску і крыху распытваў у бабулі імёны сваіх родных: прапрадзеда, прапрабабулі, дваюрадных бабуль і іншых. Усё запісаў на паперках, якія потым згубіліся падчас аднаго са шматлікіх у той час пераездаў. Шмат гадоў не пакідалі сум і надзея іх знайсці. І вось учора аказалася, што частку той размовы я запісаў на відэа. Цэлых 20 хвілін. Пакажу вам кавалачак з таго відэа. Я спытаўся пра свайго прадзеда - яе бацьку. Яго забілі камуністы за антысавецкую агітацыю. Прабабуля адна выхоўвала 5 дзяцей. Рэпрэсавалі ў наваколлі многіх. Таму, калі пачалася вайна, наша і ўсе суседнія вёскі сустракалі немцаў з хлебам і соллю, падтрымлівалі, аж покуль тыя не пачалі рабіць тое ж, што і камуністы. У сярэдзіне вайны сямейная рада вырашыла падтрымліваць саветаў.
Hide player controls
Hide resume playing