“Як чорнарабочы, пісаў і пішу бесперапынна…” Кузьма Чорны – вялікі раманіст, які за два гады мог напісаць тры раманы, згубіць рукапісы і стаічна ўзяцца за новую працу. Равеснік ХХ стагоддзя, у 18 ён перажыў Першую сусветную вайну, у 38 – хвалю крывавых рэпрэсій, а ў 41 год сустрэў Другую сусветную. І ўсё гэта паспеў занатаваць. Зрабіць мастацтвам. У новым выпуску “Знакамітых беларусаў“ распавядаем, адкуль узяўся псеўданім “Чорны“, чаму малады Кузьма ледзьве не засіліўся праз каханне, што такое “Узвышша“ і як пісьменнік выжыў у засценках НКУС у 1938 годзе. Тэкст чытае Ігар Палынскі. Больш матэрыялаў на сайце: Праект у сацсетках: канал Тэлеграм:
Hide player controls
Hide resume playing