Аб “пераможным завяршэнні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне“ Пуцін мае намер аб'явіць за 2-3 тыдні да адзінага дня галасавання, незалежна ад стану спраў на фронце. Плануецца абвясціць, што, мэты спецаперацыі дасягнуты, вялікая частка “нацысцкіх“ батальёнаў знішчана, Украіна страціла свой ваенна-тэхнічны, абаронны і эканамічны патэнцыял. Адзіны дзень галасавання плануюць прызначыць на 11 верасня. Ці дапаможа Беларусь вайсковай тэхнікай і ўзбраеннем Расіі? Якія будуць вынікі трохдзённых перамоў паміж дыктатарамі Лукашэнка і Пуціным? На гэтыя і іншыя пытанні ў сенняшнім эфіры адкажа заснавальнік «Белага Легіёна» Сяргей Бульба. Вядучы - Яўген Казакевіч. 00:00 Уступ 00:37 Затрымалі маці і сястру Сяргея 03:35 Пуцін рукамі Лукашэнка здзейсніць напад на Літву 06:10 Ці можна запужаць Сяргея Бульбу затрыманнем маці? 10:35 Зварот беларускіх вайскоўцаў. Фэйк ці не? 11:47 Тэракт у Мазыры 16:04 Беларускую зброю вывозяць у Расею 16:56 Напад на Літву. Рэакцыя Захаду.
Hide player controls
Hide resume playing